Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ!Контурная карта беларуси: стоковые векторные изображения, иллюстрации |  Depositphotos

Государственная символика Республики Беларусь

Государственная символика Республики Беларусь https://president.gov.by/ru/gosudarstvo/simvolika

Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты

Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
   Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.
     Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.
    Памятныя даты звязаны з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.
    Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.

Дзяржаўныя святы
Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
Дзень Перамогі – 9 мая;
Дзень 
Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;
Дзень народнага адзінства – 17 верасня.
Агульнарэспубліканскія святочныя дні
Новы год – 1 і 2 студзеня;
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага;
Дзень жанчын – 8 сакавіка;
Свята працы – 1 мая;
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.

Рэлігійныя святочныя дні
Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;
Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;
Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;
Дзень памяці – 2 лістапада;
Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.
Прафесійныя святочныя дні ў знак прызнання заслуг работнікаў асобных прафесій, галін гаспадаркі і сфер дзейнасці
Прафесійныя святочныя дні ў азнаменаванне выдатных заслуг відаў і родаў войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у абароне Айчыны

 
Iншыя святочныя дні
Дзень спажыўца – 15 сакавіка;
Дзень сям’і – 15 мая;
Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;
Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;
Дзень ведаў – 1 верасня;
Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;
Дзень міру – трэці аўторак верасня;
Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
Дзень маці – 14 кастрычніка
Дзень інвалідаў – 3 снежня;
Дзень правоў чалавека – 10 снежня;
Дзень беларускага кіно – 17 снежня.

 
Памятныя даты
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага;
Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка;
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня. 
свернуть

Вывучаем беларускую мову

Родная мова. Яе ўплыў на чалавека» — разважаюць клімаўчане — Климовичи.  Новости города и района.

ВЫБАР МОВЫ НАВУЧАНЯ
 
Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі
Артыкул 90. Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі
 
1. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адным з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі (арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), індывідуальным прадпрымальнікам, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў).
2. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах.
6. У адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, класы, групы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі або ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.
 
Цікава ведаць пра сваю мову
 
- Што такое народная мова?
Народная мова - гэта тая мова, якой гаворыць увесь народ. Кажны народ мае сваю родную мову, на ёй усюды гаворыць. Родная мова - вялікае народнае багацьце, якое народ павінен высока цаніць і шанаваць, бо, як кажа Алесь Гарун:
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, 
Гэта скарб нам адзін захаваўся, 
У сялянскай аграбленай хаце 
Толькі ён незабраным застаўся.
- Па чым лягчэй пазнаць, што мы беларусы?
Найлягчэй гэта пазнаць па нашай мове. Нашая беларуская мова злучае больш 15 міліёнаў беларусаў у адзін народ.
- Чаму мы гаворым на беларускай мове?
Яна наша родная мова, а кажны чалавек любіць сваю родную мову: так, прыкладам, немец любіць мову нямецкую, баўгарын - баўгарскую, а беларус - беларускую. І ўсё, што добрае, усе мудрасьці свету - навуку, літаратуру - мы найлепей разумеем і любім, калі чуем у сваёй роднай мове, бо яна нам найбольш зразумелая і прыступная. У сваёй хаце мы, бывае, мала бачым сваю любасць да нашай мовы, затое будучы на чужыне, як толькі пачуем нашую мову, дык вельмі цешымся. Бо чалавеку наймілей чуць і гаварыць сваёй роднай мовай.
- Якая нашая мова?
Нашая мова адна з найчысцейшых у славянскай сям'і моваў. Яна мілагучная, вельмі спеўная і гібкая, пра што вельмі надаецца да паэзіі і спеваў. Дзеля таго, што мова нашая захавала даўнейшы славянскі характар, яна - як маці ў славянскай сям'і моваў. Да яе, як дзеці да маці,- падобныя ўсе славянскія мовы: руская, сербская, чэшская, украінская, польская і інш. Але пры гэтым яна зусім асобная, самабытная мова, як і кажная іншая. Ворагі нашага народу лгуць, што мова нашая не самабытная, калі кажуць: "гэта мешаніна рускай і польскай моваў". Гэтак могуць гаварыць толькі цёмныя людзі. Шмат вучоных людзей розных нацыянальнасцей навучаліся нашай мове і пісалі аб ёй вучоныя кнігі, і ўсе яны ў адзін голас кажуць, што мова беларуская зусім самабытная, асобная мова, такая самая асобная славянская мова, як польская, ці руская.
Даўней нашая мова была адна з самых культурных усходня-славянскіх моваў, ёю гаварылі князі і вяльможы вялікага княства, ды каралі польскія. Беларуская мова была мовай дыплёматычнай на ўсходзе Еўропы.
У беларускай мове ў вялікім княстве пісаліся ўсе законы, вяліся ўсе ўрады і суды, адбываліся соймы і інш. Ад тых часоў захавалася багата дакументаў, кніг - усе яны пісаныя чыстай беларускай мовай.
- Ці маюць беларусы сваю літаратуру (пісьменства)?
Мы, беларусы, маем багатае сваё асобнае пісьменства. Беларускае пісьменства, літаратура, старэйшае за польскае і маскоўскае. 3 усіх славянскіх народаў адны толькі чэхі мелі раней за беларусаў надрукаваную біблію ў сваёй мове.
Чэшская біблія выдрукавана ў 1488 г.
Беларуская - у 1517 г.
Украінская - у 1555 г.
Польская - у 1561 г.
Літоўская - 1660 г.
Маскоўская - 1751 г.
Беларусы даўнейшымі часамі мелі вельмі багатае сваё пісьменства. У XVI стагодзьдзі былі напісаныя і надрукаваныя на беларускай мове ўсе законы, духоўныя кнігі (праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія і рэфармацкія), гістарычныя, навуковыя і ўсякія іншыя. Пасля наш народ заняпаў, яго задушылі, заціснулі, пры гэтым і пісьменнасць заглушылі. Нават зусім было забаронена што-небудзь пісаць і друкаваць па-беларуску. Толькі ў 1905 годзе беларусы дамагліся права друкаваць кнігі на сваёй мове. За кароткі час ад 1905 г. беларускія пісьменьнікі напісалі багата цікавых кніжак, стварылі новую беларускую літаратуру. Цяпер беларусы маюць сваю літаратуру і шмат газет і часапісаў.
- Ці беларуская мова адна на ўсёй Беларусі?
Беларуская мова адна і тая самая на ўсёй Беларусі, але, як і ўсе старадаўныя і жывыя мовы, так і нашая мае свае адмены - дыялекты або гаворкі. У нас ёсць колькі такіх дыялектаў або гаворак, прыкладам віцебская, смаленская, палеская, цэнтральная і г.д.
Шануйце родную мову, шануйце сябе самога, свой род, сваіх дзядоў, бацькоў, якія на гэтай мове гаварылі.
 
Як пачаць размаўляць па-беларуску?
1. Пазбаўцеся страхаў
Беларусы, якія не вырашаюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – Вы маеце шанс стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

5. Наведвайце беларускія імпрэзы
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

 

 

свернуть

Беларускія гульні

Беларускія народныя гульні

Першая малодшая  група

Заінька
Мэта: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы у дзірачку
Ды не пабі спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць і хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Правілы гульні: пры пабліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца. 
 
Лясь, лясь, уцякай!          
Мэта: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп і напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
Лясь, лясь, уцякай!
Цябе коні стопчуць.
А я коней не баюся
Па дарозе пракачуся.
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы і імкнуцца дагнаць іх.
Пры паўторы гульні дзеці і конікі мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», ігрок, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
 
Прэла-гарэла
Мэта: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).
Апiсанне гульні: вядучы ў розных месцах хавае прадметы, гаворачы пры гэтым:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дык недзе і села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме!
Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы. Хто знойдзе больш за усіх, той і выйграў. Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны ўсе словы. У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго з заплюшчанымі вачыма.
 
Другая малодшая  група
Грушка
Мэта: ўдасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў наваколле.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяўчынка ці хлопчык. Гэта і ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол грушкі і спяваюць:
Мы пасадзім грушку усе, усе,
Няхай наша грушка расце, расце.
Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,
Распусціся, грушка, вось такой шырыні!
Расці, расці, грушка, ды у добры час.
Маленькая (iмя) паскачы для нас.
А ўжо наша грушка распусцілася,
А наша (iмя) зажурылася.
А мы тую грушку весяліць будзем.
І ад нашай грушкі  уцякаць будзем.
Правiлы гульнi: на апошнія два словы дзеці разбягаюцца, а “грушка” ловіць. Дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі па зместу песні.
 
Вожык і мышы
Мэта: развіваць слухавую увагу, пачуццё мовы, уменне карыстацца рознай сілай голасу, цікавасць да беларускай спадчыны.
Апiсанне гульнi: па лічылцы выбіраюцца “вожык” і “мышы” (2-3). Астатнія дзеці становяцца ў кола і ідуць управа, а “вожык” ідзе ўлева. “Мышы” знаходзяцца па-за колам. Дзеці прыгаворваюць:Бяжыць вожык – тупу-туп!
Сам калючы, востры зуб!
Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Спыняюцца. Прагаворваюць цішэй:
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісці мыш.
“Вожык” ходзіць у коле, прыслухоўваецца. Дзеці гучна кажуць:
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Ты лаві сабе мышэй,
Не чапай другіх дзяцей! 
Правiлы гульнi: вымавіўшы апошнія словы, дзеці падымаюць у двух месцах рукі, утвараючы “вароты”. Вожык выбягае праз іх, пры гэтым стараецца злавіць каго-небудзь з “мышэй”.Тыя бегаюць дзе хочуць, пралазяць пад рукамі дзяцей. “Вожык” можа трапіць у кола толькі праз “вароты”.
 
Адгадай, чый галасок
Мэта: развіваць увагу на слых, памяць.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з ігракоў становіцца пасярэдзіне яго і закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, і – раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок» — спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці. Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок», Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыц.
 
Што робіш?
Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць:
А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?».
Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу не памыліўся.
Правілы гульні: на пытанне: «Што робіш?» - ігрок павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні. Калі ігрок памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.
 
Нос, нос, нос, лоб
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу.
Апісанне гульні: ігракі ўтвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. Ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест ілба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Ігракі павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, і не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся – выбывае з гульні.
Правілы гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую пазывае вядучы.
 
Шэры кот
Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом і мышамі ідзе размова:
—   Ёсць мышы ў стозе?
—   Ёсць!
—   Баяцца ката?
—   Не!
—   А я, катафей, разганю ўсіх мышэй!
Мышы разбягаюцца, кот іх ловіць.
Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўсіх мышэй» і вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
 
Сярэдняя група
Браднік
Мэта: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі легкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Апісанне гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака і завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці - рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла і інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Калі рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я - акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага і зноў пачынае лавіць.
Правілы гульні: ігракі павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы і абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны ігрок — рыбаком.
 
Хворы верабей
Мэта: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоўныя адносіны да несумленных учынкаў.
Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей, сава, сініца, кулік і г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца і робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я ўвіхаецца сава. Да савы падыходзіць сініца і пытаецца:
- Ці дома верабей?
- Дома.
- Што ён робіць?
- Хворы ляжыць.
- Што яму баліць?
- Плечыкі.
- Схадзі, сава, у агарод, сарві траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.
- Парыла, сінічка, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.
Сінічка адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі і пытаюцца:
- Ці дома верабей?
- Дома.
- Што ён робіць?
- Па двары шнарыць, крошкі збірае, дадому не ідзе, каноплі крадзе.
Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за ім, стараючыся злавіць вераб'я.
Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.
 
Сляпы музыкант
Мэта: развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.
Апісанне гульні:  усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з іх завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Гэта – сляпы музыкант. Ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той ідзе на сярэдзіну круга, і гульня працягваецца з новым музыкантам.
Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.
 
Чараўнік
Мэта: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць чараўніка. Ён садзіцца і чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ і інш.
Потым яны ідуць да чараўніка і гавораць:- Добры дзень, чараўнік!
Чараўнік адказвае:- Добры дзень, мілыя   дзеткі! Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:- У лесе! – і пачынаюць паказваць тое, што яны дамовіліся рабіць.
Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадаць. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловіць іх. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульні: рухі ўсіх дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькі на адзначаным месцы.              
 
Агароднік
Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп і напрамак. Развіваць увагу.
Апісанне гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д. і становяцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
- Хто там
- Агароднік!
- За чым прыйшоў?
- За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе ні падыдзе,
Усялякі за віхор возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваюць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
 
Вузельчык
Мэта: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Апісанне гульні: два ўдзельнікі гульні трымаюць ў руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялікага іголкавага вушка. Астатнія удзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за рукі і, рухаючыся ўздоўж пляцоўкі, спяваюць:
Iголка — шнырала.
Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла,
Сама голая хадзіла.
Тонкая ды доўгая,
Аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу:
У носік стальны
Хвосцік ільняны!
Дзеці праходзяць у вароты, імітуючы нітку, якую зацягваюць у іголку. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, і вядзе іх за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцік ніцяны
Цягну за сабой.
Праз палатно ён праходзіць,
Канец сабе знаходзіць…
Правілы гульні: дзеці, якія ўтвараюць вароты, павінны стаяць адзін ад аднаго на адлегласці нацягнутага паміж імі пояса (1 м); апошні ў радзе ігрок, які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.
 
У жмуркі
Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй і выкрутамі, ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць,
Апісанне гульні: Кату завязваюць хустачкай вочы.           
- Кот, кот! На чым стаіш? - На дубе!
- За што трымаешся?  - За сук!
- Што на суку - Вуллі!
- Што ў вуллях?  - Пчолы!
- Што ў пчол? - Мёд!
- Каму мёд?  - Мне ды сыну майму!
- А нам што? - Гліны на лапаце!
Пасля гэтых слоў дзеці спяваюць:
Ну, кот Апанас, лаві тры гады нас!
Лаві нас хутчэй, не развязвай вачэй!
Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён рукі і ходзіць туды і сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за спіной. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца, Каго кот схапіў, той і замяняе яго – становіцца катом.
Правілы гульні: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.
 
Свабоднае месца
Мэта: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.
Апісанне гульні: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад і становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз - два - тры - бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакі па кругу, стараючыся хутчэй дабегчы да свайго месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца і заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых ігракоў і г.д.
Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць рукамі дзяцей.
 
Мароз
Мэта: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Апісанне гульні. Гуляючыя з дапамогай лічылкі выбіраюць “Мароза” і разбягаюцца па пляцоўцы. “Мароз” бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца “замарожаным”, таму павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. Іншыя гуляючыя могуць “размарозіць” яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае “Мароз”, які здолее “замарозіць” большую колькасць гульцоў. Пасля кожных двух-трох хвілін выбіраецца новы “Мароз”.
 
Лічылка
Ты халодны,
Ты марозны,
Ты ў кажусе,
Ты ў латусе,
А ў цябе чырвоны нос,
Гэта ты – дзед Мароз!
 
Схавай рукі!
Мэта: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыі, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.
Апісанне гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вяроўку, завязваюць яе канцы і становяцца ў круг, трымаючыся рукамі за вяроўку. Адзін з ігракоў – водзячы становіцца ў круг і стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з ігракоў імкнецца заўважыць намер водзячага і спяшаецца адразу ж прыняць свае рукі з вяроўкі.
Правілы гульні: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя рухі, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.
 
Дзядуля-ражок
Мэта: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выховўваць смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць важака і называюць яго «дзядуля-ражок». Ён жыве ў доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоўкі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве групы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць ігракоў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласці. Гэта іх дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў сваіх дамах, і пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зірне налева і крыкне: - Хто мяне баіцца?
А ўсе дзеці яму ў адказ:- Ніхто!
Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць і задзірыста падражніваюць важака: - Дзядуля-ражок, з'еў чужы піражок!
Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома і ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!
Першы, каго дзядуля-ражок схопіць, становіцца яго памочнікам і разам з ім ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з імі. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.
Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
 
Млын
Мэта: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной і моцна счэпліваюць рукі, сагнутыя ў локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок і спяваюць:
Млынарня на горцы
Крыламі махае,
Крыламі махае,
Зерне працірае.
Сама не глытае,
Другі хлеб выпякае.
У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на спіну таварыша і падымае ногі.    Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.
Правілы гульні:  у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоўкі.
 
Вартаўнік
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Апісанне гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзіць да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кукішкі, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць па кукішках.
Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной рукі з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.                   
 
Старэйшая група
Гусі - лебедзі
Мэта: развіваць у дзяцей дыялагічную мову, уменне дзейнічаць па слоўным сігнале, спалучаць словы з дзеяннямі.
Апiсанне гульні: выхавальнік прапануе пагуляць у гульню.
Вы, дзеці, будзеце гусямі, а я - вашай гаспадыняй. Вы пасвіцеся вось тут на траўцы (паказвае месца), а ў тым вугле будзе логава ваўка. З дапамогай лічылкі дзеці выбіраюць “ваўка”. “Гусі” знаходзяцца ў адным канцы пакоя (пляцоўкі), “гаспадыня” – у другім, “воўк” – убаку. Далей паміж “гаспадыняй” і “гусямі” адбываецца наступны дыялог:
Гусі,гусі... – Га-га-га!
Есці хочаце? – Ага!
Дык ляціце... – Го-го-го...
Воўк зубаты за гарой.
Гусі,гусі! – Го-го-го.
Вы не бойцеся яго!
Першай гуска паляцела,
Потым - гусяняты.
І гусак падняўся смела,
Следам – воўк зубаты.
“Гусі” бягуць да “гаспадыні”. “Воўк” стараецца іх злавіць. Злавіўшы аднаго, ён вядзе яго у сваё логава. Калі “воўк” нікога не зловіць, “гаспадыня” гаворыць:
Скочыў шэры на дарогу,
Толькі не злавіў нікога! (гульня паўтараецца.)                                        
 
Гарлачык
Мэта: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.
Апісанне гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
Колькі каштуе «гарлачык»?
Дзіця адказвае:
За «гарлачык» гэты
Дай нам зусім крышку:
Кааб ніколі не хварэць –
Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік – насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.
 
Золата
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.
Апісанне гульні: дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця – водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзіць на 3-4 крокі і крычыць: «Золата, да мяне!».
Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца і бегчы да водзячага. Алс ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць іграка з золатам. Калі іграку не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж іграку з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца.
Правілы гульні: дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў іх няма.
 
Вартаўнік
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Апісанне гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзіць да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кукішкі, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць па кукішках.
Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной рукі з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
 
Міхасік
Мэта: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.
Інвентар: абручы або кольцы дыяметрам да 50 см.
Месца правядзення: зала, пляцоўка.
Апісанне гульні:  для правядзення гульні патрэбна мець некалькі кольцаў дыяметрам да 50 см., але іх павінна быць на адно менш, чым гульцоў.
Кольцы (або абручы) раскладваюцца па крузе, вакол іх становяцца гульцы. Адзін з гуляючых гаворыць такія словы:
Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!
Лапаточкі абувай, абувай!
Правілы гульні: гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы танцуючы рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй “абуць лапці” – заняць свабоднае месца у адным з кольцаў. Гулец, які застаўся без “лапцяў”, выбывае з гульні. Пасля гэтага забіраецца яшчэ адзін абруч, і гульня працягваецца да той пары, пакуль у крузе не застанецца адзін гулец. Ён лічыцца пераможцам.                
 
Лянок
Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто прымае ўдзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца у круг. Яны пытаюцца: — Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае: — Старым бабулькам воўны пасмачку,
                                                                      А прыгожым маладзічкам белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца у песні:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся наш лянок!
Урадзіся кужалёк.
Мы лянок ірвалі, жалі,
У снапочкі збіралі.
Урадзіуся лянок
Белы, слаўны кужалёк.
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».
 
Іванка і Марылька  
Мэта: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму. 
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становіцца ў сярэдзіну круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу і спяваюць:
А дзе той Іванка,  (3 разы)
Што ўстае спазаранку.
Ён спрытны, працавіты
Танцуе, пяе і ў вучобе не адстае.
Іванка, выбежы, свой спрыт пакажы.
Дзяўчынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка і запрашае Яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
Як тупну нагой, да прытупну другой  (тупае нагамі)
Кругом пакружуся  (кружыцца)
Усім  людзям  пакажуся   (выконвае танцавальныя рухі).
Марылька танцуе вакол Іванкі і махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні і прыгаворваюць:
Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
Толькі Марыльку з сабой забяры.
Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на сваё месца ў крузе. Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька і гульня працягваецца.
Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі, узгадняючы іх са словамі песні.
 
Каноплі
Мэта: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадаць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.
Апісанне гульні: ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу і бяруцца за рукі. Гаспадар ідзе ўздоўж шарэнгі, спыняецца каля аднаго з ігракоў і пачынае з ім дыялог:
- Прыходзь да мяпе каноплі палоць.
- Не хачу!
- А кашу есці?
- Хоць зараз!
- Ах ты, гультай! – і ў гэты жа час  бяжыць  у любы канец шарэнгі. Адначасова і ігрок бяжыць у тым жа напрамку, але за спінамі ігракоў. Хто першы — гаспадар ці гультай – возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, а ігрок, які застаўся, займае месца гаспадара.
Правілы гульні: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіці некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.
 
Фарбы
Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй і выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Апісанне гульні:  дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбірае сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы і г.д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба. Калі назвы дадзены, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць: - Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца і пытаецца:
- Хто тут?
- Несцерка!
- Чаго прыйшоў?
- Па фарбу?
- Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад: - Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць: - Такой фарбы ў нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі сіні чабаток.
Панасі, панасі!
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
- Стук-стук!
- Хто там?
- Несцерка!
- Чаго прыйшоў?
- Па фарбу!
- Па якую?
- Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць: - Есць белая фарба, бяры яе!
«Фарба» ўцякае, а Несцерка яго ловіць.
Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.
 
Гаспадыня і кот
Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй і выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дачку і ката. Усе астатнія збаночкі.
Маці гаворыць:-  Вось там, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут – наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!
Збаночкі прыйшлі і спыніліся. Маці гаворыць: - Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці! Маці бярэ двух дзяцей за рукі, дачка таксама   бярэ двух дзяцей за рукі, і ўсе ідуць ад дома да склепа – гэта яны збаночкі нясуць.
Так і ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.
- Ну, дачка, - гаворыць маці, я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.
Сказала  і  адышла ўбок. Дачцэ сумна  адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта і трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі і пайшоў да склепа. Пачаў зба-ночкі перакульваць, кране лапкай і скажа: - У гэтым - смятанка! У гэтым - малако! У гэтым - тварог! У гэтым - кіслае малако! У гэтым - масла!
Вярнуліся маці і дачка і пачалі лавіць ката. Ды дзе там - не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкі і пачынаюць лавіць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:
- Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!
- Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! — гаворыць маці.
Хутка ўсе за рукі ўзяліся — атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды – ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.
Пачаў прасіцца: - Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі!
Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату: -  Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!
Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.- Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:
Першы раз даруецца,
Другі — забараняецца!
I разбегліся ўсе хто куды.
Правілы гульні: дзеці-збаночкі пачынаюць лавіць дзіця-ката толькі тады, калі іх аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці расшчэпяць рукі вакол яго.
 
Свінка
Мэта: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, дакладнасць рухаў.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч – свінка. Дзеці становяцца за лінію круга і прыгаворваюць: - Куба-куба-кубака, гонім свінку да хляўка!
Пасля гэтых слоў водзячы палкай   ці   нагой   адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, псракідваюць яе адзін аднаму нагамі і спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае ім і выкідвае свінку з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, і гульня працягваецца.
Правілы гульні: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі; водзячы не мае права выходзіць за межы круга.
 
Паляванне на лісаў
Мэта: практыкаваць у хадзьбе і бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Апісанне гульні: па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага і пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся  за рукі, утвараюць чатыры маленькіх кругі. Гэтыя кругі раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг – гэта лісіная нара, дзе жыве адзін ліс. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма пары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то ліс, што ў ёй знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе і ўцякаць ад паляўнічага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.
Правілы  гульні:  у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляўнічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.
 
Шчупак
Мэта: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп і напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.
Апісанне гульні: дзеці лічацца і выбіраюць шчупака і матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай і моцна трымаюцца за яе і адзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок і імкнецца схапіць самага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.
Правілы гульні: ігрок лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паўтарэнні гульні на ролю шчупака і маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.
 
Палатно
Мэта: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае рухі з рухамі дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стаіць нерухома і паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі ўсе заўюцца, кравец забірае апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» і г.д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ёй адказваюць: «Па ніткі пайшло!»
Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ і не схавае па аднаму ўсіх дзяцей, акрамя маткі. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палатна. Яны разбягаюцца, а кравец іх ловіць.
Правілы гульні: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні і раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за рукі; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно і схаваць яго.
 
Вяроўка-змейка
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт і каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: на зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён кідае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.
Правілы гульні: нельга штурхаць іншых, імкнучыся стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які і становіцца водзячым.
 
Кашка
Мэта: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» і становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за спінамі дзяцей і непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг і падштурхоўвае іграка, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!». Ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі Ігрок заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе і сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры ігракі.
Правілы гульні: ігракі ў крузе павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.
 
Рэшата
Мэта: развіваць хуткасць і дакладнасць рухаў. Выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў рукі палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей – водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку і на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён павінен стукнуць ім па плячах апошняга іграка. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага ў радзе, бярэ ў яго палку і становіцца перад ім, г.зн. хаваецца за палкай. Калі гэта іграку зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, і імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы іграку, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму іграку, і гульня працягваецца.
Правілы гульні: калі ігрок не паспее схавацца за палкай, і атрымлівае скрутачкам па плячах, ён павінен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей.
 
Паляўнічыя і качкі
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт і каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: дзеці дзеляцца на дзве каманды з аднолькавай колькасццю  ігракоў. Першая каманда – качкі , другая – паляўнічыя.  Паляўнічыя робяць знешні вялікі  круг и малююць яго. Качкі  робяць унутраны меншы круг на адлегласці 2,5 – 3 м ад круга паляўнічых. Па сігналу паляўнічыя  страляюць  ў качак  – стараются папасці ў іх  мячом. Калі ўсе качкі будуць злоўлены, каманды мяняюцца месцамі.
Правілы  гульні: паляўнічым і качкам нельга выходзіть з намалёванага круга. Той, у каго папалі мячом,  выходзіць з гульні. Калі гуляюць некалькі каманд, выіграе тая каманда, якая хутчэй переловіць качак.
 
Пасадка бульбы
Мэта: развіваць спрыт, вынослівасць, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні:  ствараюцца  дзве каманды  па  пять чалавек. Гулец, які стаіць  першым, капітан, ён трымае ў руцэ  мешочак з пяццю бульбінамі (каменчыкамі). На адлегласці  дваццаці  крокаў  ад  кожнай  калоны начэрчаны пяць кругоў. Па сігналу капітаны бягуць  да  кругоў  и садзяць картошку па адной ў кожны круг, затым вяртаюцца  і  перадаюць мешочак наступнаму гульцу. Гулец з мешочкам бяжыць  збіраць бульбу і  г.д.
Правілы  гульні: капітаны стартуюць па сігналу. Гульцы не выходзяць за лінію без мешочка. Калі бульба  ўпала, яе трэба падняць, а затым бегчы. Падбегать да каманды патрэбна  з левага боку.
 
Проса
Мэта: удасканальваць навыкі бегу па кругу;  развіваць стрытнасць.
Апісанне гульні: дзеці  становяцца  ў адну шарэнгу. Вядучы падыходзіць да аднаго з іх і кажа:
Прыходзь да нас проса палоць.
Ніхачу!
А кашу есці?
Хоть зараз!
Ах, ты ж, гультай!
Пасля гэтых слоў вядучы  і гультай бягуць вакол шарэнгі і адзін з іх, хто прибег хутчэй, займае ў шарэнге свабоднае месца. Той, хто застаўся, будзе вядучым.
Правілы гульні: пачынаць бегчы патрэбна толькі пасля слоў: «Ах, ты ж, гультай!» Каб вядучы і гультай не перашкаджалі  адзін  аднаму ў час бега, вядучаму трэба  бегчы  ўздоўж шарэнгі перед дзяцьмі, а гультаю – за іх спінамі. Выйгравае той, хто першым стане ў шарэнгу.
 
Конікі
Мэта: удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх нагах, або адной назе; развіваць трываласць.
Апісанне гульні: у сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца такі  круг, каб у ім маглі свабодна размясціцца ўсе гуляючыя. Гульцы вібіраюць “шпака”, які становіцца ўкруг, “конікі” – за кругам. “Шпак”, скачучы на дзвюх нагах, ловіць “конікаў”, якіяпадбягаюць да круга, а пры набліжэнні “шпака” – адбягаюць.
Злоўлены гулец становіцца ў круг і робіцца “шпаком”. Новы “шпак” павінны перамяшчацца такім жа чынам. “Конік” лічыцца злоўленым, калі “шпак” дакранецца да яго. Гульня заканчваецца, калі ўсе гульцы збяруцца ў сярэдзіне круга.
Правілы гульні:  “шпак” не мае права мяняць спосаб перамяшчэння.
 
Беларускія дыдактычныя гульні
«АДГАДАЙ, ХТО ПАКЛІКАЎ»
Дыдактычная задача. Развщцё слыхавага ўспрымання, увагі, вытрымкі.
Правілы гульні. Той, хто адгадвае, негледзячы (не паварочваючыся) павінен вызначыць на слых, хто яго паклікаў.
Гульневае дзеянне. Адгадаць, хто паклікаў.
Змест. Дзеці сядзяць на крэселках паўкругам. Выхавальнік выклікае да сябе дзіця (ставіць яго спіной да ўдзельнікау гульні), Жэстам выклікае другое дзіця, якое, падышоўшы, заве першае дзіця. Калі першае дзіця адгадае, садзіцца на месца, а адгадваць будзе другое дзіця. Калі дзіцяці цяжка на слых вызначыць, хто яго паклікаў, тады дзеці, што сядзяць, павінны сказаць, у што адзета дзіця, або назваць уласцівыя яму аднаму прыметы.
Роля выхавальніка. Выклікаць больш тых дзяцей, у якіх недастаткова развіты тармазныя працэсы, сарамлівасць.
Заўвага. Калі дзеці добра навучацца пазнаваць па голасу на слых, можна ўвесці ў гульню ўскладненне (ролю пеўнікаў і мішак). Напрыклад, дзіця ўкладвае мішку спаць, а ў гэты час некалькі дзяцей (пеўнікаў) па чарзе спяваюць «ку-ка-рэ-ку». Мішка павінен адгадаць, хто падаў голас.
 
«КОНІКІ»
Дыдактычная задача. Замацаванне вымаўлення гука р.
Правілы гульні  1. Выкананне ролі. 2. Чаргаванне дзяцей пры выкананні ролі. 3. Гучнае і выразнае вымаўленне гукаў.
Гульневае дзеянне. Язда на«коніках».
Змест. Конікі (дзеці) стаяць у «канюшні» ( адгароджанае месца). Дзеці-фурманы прыходзяць запрагаць «конікаў». Вядучы рассоўвае два крэслы (вароты), фурманы вымаўляюць нараспеў: «Стук-грук, тра-та-та, адчыняйце вароты, выязджайце з двара! Но, паехалі!» Пад'язджаюць да варот, едуць па крузе. цмокаюць языком, Імітыруючы тупат капытоў: «Цок-цок-цок». «Фурманы» накрыкваюць: «Но, тпр-р-ру».
Роля выхальніка. Стварыць у пачатку гульні эмацыянальны настрой у дзяцей. Падабраць неабходнае абсталяванне (майкі конікаў, лейцы) дляўсіх удзельнікаў гульні Дамагацца ад дзяцей дакладнага, гучнага вымаўлення гукаў, якія трэба замацаваць.
 
«ХТО ЯК КРЫЧЫЦЬ»
Дыдактычная задача. Практыкаванне ў правільным вымаўленні гукаў мовы. Выхаванне ўвагі засяроджанасці.
Правілы гульні. Пракрычаць так, як крычаць сапраўдныя жывёлы, птушкі.
Гульневае дзеянне. Адгадванне па гуку, якая жывёла жыве ў доміку.
Змест. Дзеці хаваюцца ў домік. Дзіця, якое адгадвае, падыходзіць к доміку, стукае і пытаецца: «Хто тут жыве?» «Пеўнік» адказвае «ку-ка-рэ-ку», «варона» — «кар-кар».
Роля выхавальніка. Выхавальнік (ведаючы недахопы ўвымаўленнідзіцяці) прызначае яго імітаваць такую жывёлу, у крыку якой ёсць гук, які дзіця дрэнна вымаўляе, напрыклад р, с і інш. «Домікі» могуць быць змайстраваны з будаўнічага матэрыялу або імітаваны з дапамогай крэселак.
 
«СКЛАДНЫЯ КАРЦІНКІ»
Дыдактычная задача. Знаёмства з наваколлем. Замацаванне назваўжывёл. Выхаванне ўвагі, настойвасціў вырашэнні задачы.
Правілы гульні. Кожнае дзіця з карцінак складвае пэўную жывёлу (карову, каня).
Гульневае дзеянне. Складванне карцінак.
Змест. Удзельнікі гульні складваюць з чатырох частак цэлую карцінку і расказваюць, што атрымалася.
Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі з часткамі тых жывёл, якія дзецям знаёмыя, вучыць складаць з частак цэлую жывёлу, дамагацца самастойнасці дзяцей.
 
«ЛЮСТЭРКА»
Дыдактычная задача. Развіццё моўнай і рухомай актыўнасці дзяцей.
Правілы гульні. Дакладна паўтарыць дзеянне, якое паказвае вядучы.
Гульневае дзеянне. Выкананне рухаў.
Змест.  Дзеці стаяць ў крузе. Выбраны з дапамогай лічылкі вядучы становіцца ў цэнтры круга. Усе астатнія стаяць ў роўным крузе.
Што нам Кацечка (Танечка, Дзімачка і г. д.) пакажа, Будзем дружна мы раіць.
Дзіця ў цэнтры круга паказвае розныя рухі, астатнія гульцы паўтараюцьіх.
Роля выхавальніка. Дамагацца, каб дзеці выразна вымаўлялі тэкст, дакладна паўтаралі паказаныя рухі.
 
«ХТО ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭ»
Дыдактычная задача. Замацаванне ведаў пра колер і абазначэнне яго словам. Выхаванне ўвагі.
Правілы гульні. Сабраць вежку аднаго колеру. Сабраць рознакаляровую вежку толькі з вялікіх або маленькіх кольцаў.
Гульневае дзеянне. Збор вежкі.
Змест. Выхавальнік раскладвае з дапамогай дзяцей на некалькіх сталах рассыпаныя рознакаляровыя кольцы ад вежак. Дзеці, якія прымаюць удзел у гульні, збіраюць вежкі аднаго колеру або камбінаваныя з некалькіх колераў.
Роля выхавальніка. Зацікавіць дзяцей гульнёй, паказаць рознакаляровыя кольцы ад вежак (чырвоныя, зялёныя, жоўтыя і г. д.), прапанаваць сабраць вежку чырвонага, а потым сіняга колеру.
Заўвага. Спачатку дзеці разбіраюць і збіраюць вежкі павольна, затым, калі гульню засвояць, тэмп можна паскорыць. Спачатку дзецям даваць два колеры, а затым прыбаўляць па аднаму ўзалежнасці ад патрабаванняў праграмы.
 
«ЗНАХОДЖАННЕ ПРАДМЕТАЎ ПА СЛОВУ»
Дыдактычная задача. Замацаванне слоўніка развіццё мовы (называнне знаёмых прадметаў).
Правілы гульні. Кожны ўдзельнік гульні павінен знайсці цацку, якую назваў выхавальнік.
Гульневае дзеянне Адшукванне цацак.
Змест. Дзеці разглядаюць прадметы, якія выхавальнік падбірае для гульні. Затым усе заплюшчваюць вочы або паварочваюцца ў другі бок, а выхавальнік раскладвае цацкіў розныя месцы. Удзельнікі гульні паварочваюцца, і выхавальнік дае кожнаму заданне, што ён павінен знайсці: Коля — вялікі шар, Міша — белую кошачку, Соня — мішку, а калізнойдуць, становяцца ў круг ікожны, хто зпойдзе цацку, называв яе і кажа, як з ею можна гуляць.
Роля выхавальніка. Падабраць знаёмыя цацкі, з якімі дзеці часта гуляюць.
Заўвага. Гульню можна ўскладніць падборам цацак, якія мала знаёмыя дзецям.
 
«ПАРНЫЯ КАРЦІНКІ»
Дыдактычная задача. Знаёмства з наваколлем. Замацаванне слоўніка іразвіццё мовы. Выхаванне ўвагі.
Правілы гульні. 3 пэўнай колькасці раскладзеных картак кожнае дзіця павінна падабраць дзве парныя.
Гульневае дзеянне. Падбор пар.
Змест. Гульцы падбіраюць пары па падабенству прымет (вядро і збан, лялька і мішка). Называюць прадметы, а затым гавораць, чым яны падобныя.
Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі цацак, прадметаў  быту, раслін, жывёл і г.д. зыходзячы з таго, якія праграмныя задачы стаяць на гэты перыяд.
 
«ЗАПАЛІ ЛІХТАРЫК»
Дыдактычная задача. Замацаванне колеру прадметаў і іх назваў.
Правілы гульні. Знайсці ліхтарык зададзенага колеру і назваць колер.
Гульневае дзеянне. Разглядванне ліхтарыкаў і затым іх адшукванне.
Змест.Выхавальнік разам з дзецьмі разглядвае рознакаляровыя ліхтарыкіі называе, якога яны колеру. Пасля гэтага ён растлумачвае правілы гульні. Ліхтарыкі будуць раскладзены па усім пакоі. Хто зпойдзе ліхтарык, той і возьме яго. Узяць можна толькіадзінліхтарык, а потым дзетціназываюць, якога ён колеру.
Роля выхавалыніка. Выхавальнік просіць дзяцей заплюшчыць вочы, а сам у гэты час хаваеліхтарыкі.
Заўвага. Замест ліхтарыкаў можна браць рознакаляровыя стужкі. Яны могуць быць шырокія і вузкія, доўгія і кароткія.
 
«ПАЗНАЙ ФОРМУ ПРАДМЕТА»
Дыдактычная задача. Замацаванне ведаў геаметрычных форм і іх назваў. Выхоўванне ўвагі, засяроджанасці.
Правілы гульні. Паглядзець сваю карту і назваць, што на карце нарысавана. Калі дзеціўмеюць лічыць — падлічыць, колькі форм на карце (дзве, тры).
Гульневае дзеянне. Адшукванне на вялікай карце геаметрычных форм, аналагічных тым, якія паказвае выхавальнік.
Змест. Дзецям раздаюць вялікія карты з нарысаванымі на іх геаметрычнымі фігурамі (круг, квадрат, трохвугольнік).
У выхавальніка маленькая карта такой жа формы, як іна вялікіх картах (геаметрычныя фігуры могуць паўтарацца як на вялікіх, так і малых картках). Ен паказвае маленькую картку і пытаецца ў дзяцей, у каго з іх на карце ёсць трохвугольнік. Дзіця адказвае: «У мяне на карце ёсць трохвугольнік».
Гульня заканчваецца, каліў аднаго з удзельнікаў гульніна карце будуць закрыты ўсе клеткі.
Роля выхавальніка. Падабраць такія геаметрычныя фігуры, якія дзеціведаюць, а потым дабаўляць па адной яшчэ малавядомай дзецям, растлумачваючы яе назву.
Заўвага. Ускладненне: геаметрычныя фігуры могуць быць афарбаваныя ўрозныя колеры. Тады дзеці павінны гаварыць: «У мяне круг чырвоны».
 
«ЖЫВОЕ ДАМІНО»
Дыдактычная задача. Параўнанне і называнне стужак (велічыня і колер).
Правілы гульні. Знайсці таварыша, ў якога на руцэ такая самая па колеру стужка, узяць яго за руку і стаць у круг.
Гульневае дзеянне. Знайсці пару.
Змест. Выхавальнік завязвае на рукі дзецям стужкі розных колераў у выглядзе бранзалетаўіпрапаноўвае хутка пабудаваць круг. Дзеці становяцца ў круг так, каб супалі аднолькавыя колеры стужак (чырвоны, аранжавы, жоўты, блакітны,  фіялетавы).
Роля выхавальніка. Выхавальнік разам з дзецьмі разглядвае стужкі, а затым завязвае іх дзецям. Сочыць за правільным утварэннем круга, за выкананнем дзецьмі правіл гульні.
Заўвага. Спачатку стужкі завязваюць на адной руцэ, а затым можна на абедзвюх руках, але рознага колеру. Тады пары павінны злучыцца так, каб колер стужак дзіцяці супадаў з колерам стужак таварыша, які стаіць злева і справа ад яго.
 
«ШТО ЗМЯНІЛАСЯ?»
Дыдактычная задача. Замацаваць веды пра геаметрычныя фігуры, развіваць назіральнасць, увагу, памяць і мову.
Правілы гульні. Дзіця запамінае размяшчэнне фігур, а потым называе, якую перастаноўку зрабілі. Той, хто адгадае, сам робіць перастаноўку.
Гульневае дзеянне. Адгадванне.
Змест. Выхавальнік расстаўляе на стале тры геаметрычныя фігуры іпрапаноўвае дзецям паглядзець ізапомніць, у якой паслядоўнасці яны размешчаны. Па камандзе «Вочкі спяць» дзеці заплюшчваюць вочы, а выхавальнік хутка перастаўляе або прымае адну фігуру і пытаецца: «Што змянілася?» Дзіця павінна сказаць, якой фігуры няма або як змянілася размяшчэнне фігур.
Роля выхавальніка. Падабраць фігуры згодна з праграмныміпатрабаваннямі. У працэсе гульні працаваць над развіццём мовы дзіцяці (моцна і выразна называць фігуры), ствараць спрыяльную эмацыянальную абстаноўку.
 
«ПТУШКІ I АЎТАМАБІЛЬ»
Дыдактычная задача. Развіццё ў дзяцей слыхавой увагі, уменняўрухаццаў адпаведнасці са словамі верша.
Правілы гульні. Выконваць рухіў адпаведнасці са словаміверша. Спрытнаўцякаць ад «аўтамабіля». Гучна і выразна вымаўляць верш.
Гульневае дзеянне. Імітацыя дзеянняў птушак.
Змест. Выхавальнік звяртаецца да дзяцей: «Паглядзіце, якіўмяне руль. Я буду «аўтамабілем», а вы — «птушкамі. Вы будзеце «лятаць іскакаць на палянцы» (паказвае на сярэдзіну пакоя)». Чытае верш-
Прыляталі птушачкі,
Птушачкі-пяюшачкі,
Весела скакалі
Зярняткі дзяўбалі.
«Дзеці-птушкі» у адпаведнасці са словамі верша «лятаюць, скачуць», потым прысядаюць і стукаюць пальчыкамі па падлозе.
Выхавальнік паварочвае ў руках руль, гудзе і прыгаворвае: «Аўтамабіль па вуліцы бяжыць, спяшаецца, гудок гудзе тра-та-та, беражыся!»
Дзеці-птушкі ўцякаюць ад аўтамабіля. Пры паўтарэнні гульні вымаўляюць словы разам з выхавальнікам.
Роля выхавальніка. Ствараеў дзяцей эмацыянальны настрой. Дамагаецца ад іх выразнага вымаўлення слоў верша.
 
«ЗНАЙД3І ТАКУЮ САМУЮ»
Дыдактычная задача.  Замацоўваць уменне  суадносіць  форму з узорам. Выхоўванне ўвагі, самастойнасці, развіццё мовы.
Правілы гульні. Знайсці фігуру па ўзору.
Гульневае дзеянне. Падбор пар.
Змест. Гульцы падбіраюць пары па падабенству прымет (вядро і збан, лялька і мішка). Называюць прадметы, а затым гавораць, чым яны падобныя.
Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі цацак, прадметаў быту, раслін, жывёл і г.д. зыходзячы з таго, якія праграмныя задачы стаяць на гэты перыяд.
свернуть

Беларусь музычная

Наклейка Музыка PNG - AVATAN PLUS

Беларускія народныя танцы

  Асаблівасці беларускага танцавальнага мастацтва складваліся ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай народнасці і яе культуры (XIV—XVI стст.), каранямі сваімі сыходзіць у нетры старажытнай общерусской культуры. У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар народа.

На працягу доўгага часу беларускі танец быў малавядомы нават на радзіме і рэдка выходзіў за межы вескі. У з'яўленні і папулярызацыі беларускіх народных танцаў на сцэнічных пляцоўках не толькі Беларусі, але і за яе межамі вялікая заслуга трупы Ігната Буйніцкага — таленавітага самародка, які стварыў у 1907 г. беларускі народны тэатр, у якім сам Буйніцкі прымаў удзел як рэжысер, акцер і танцор. У канцэртах выконваліся народныя песні, творы беларускіх паэтаў і танцы пад акампанемент традыцыйнай «траістай» музыкі — скрыпкі, цымбалаў і дуды. У сцэнічнай інтэрпрэтацыі народных танцаў І. Буйніцкі амаль не адыходзіў ад фальклорнай асновы.

Беларуская нацыянальная харэаграфія захавала багатую творчую спадчыну мінулага. Найбольш папулярныя беларускія народныя танцы — «Лявоніха», «Крыжачок», «Юрачка», «Полька-Янка», «Чарот», «Таўкачыкі», «Чобаты», «Лянок», «Кола», «Бульба», «Ручнікі», «Млынок», «Касцы», «Козачка», «Мяцеліца», «Мікіта», «Дударыкі», «Бычок», «Казыры». Асаблівасць беларускага танца — дынамічнасць і жыццерадаснасць, эмацыйнасць і калектыўны характар выканання. У цяперашні час беларускі народны танец прадстаўлены прафесійнымі танцавальнымі калектывамі, самыя вядомыя з якіх — Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, ансамбль «Харошкі», ансамбль «Лявоніха», а таксама дзіцячы ансамбль танца "Равеснік".

Беларускі народны танец "Крыжачок"

Крыжачок - папулярны беларускі народны танец. Аб паходжанні яго назвы існуе тлумачэнне, усматривающее яго сувязь з народным назвай дзікага качара — «крыжак», сам жа танец адносяць да групы танцаў, подражающих рухам птушак. Гэтак жа магчыма, што назва «Крыжачок» адбываецца ад слова «крыж» (крыж), так як для гэтага танца характэрныя пабудовы ў форме крыжа, пераходы крыж-накрыж.

Існуе і танец, які прайгравае руху дзікага качара, але гэта мясцовы варыянт «Крыжачка», які сустракаецца ў заходніх раенах Беларусі. Танец «Крыжачок» меў і іншыя назвы; «Крыжык», «Паўлючок», «Антошка», у залежнасці ад назваў прыпевак да яго.

«Крыжачок» — танец парна-масавы, спаўняецца любым колькасцю па ў хуткім тэмпе. Прасторавы малюнак танца мудрагелісты і складаны. У развіцці сцэнічнай версіі танца вялікую ролю адыграў К. А. Алексютовіч. Ен узбагаціў яго новымі элементамі руху, унес разнастайнасць у малюнак, увеў сольнае выкананне, змяніў тэмп, пасля эмацыйнай завязкі ідзе павольная лірычная сольная частка, якую выконваюць адна або дзве пары. Астатнія танцуючыя служаць фонам, яны як бы акампануе салістам. Заключная частка носіць вяселы, забіяцкі характар і адрозніваецца на рэдкасць маляўнічым і хутка змяняюцца малюнкам. Танец «Крыжачок» арганічна ўвайшоў у балет В. Залатарова «Князь-Возера» і балет М. Крошнера «Салавей». «Крыжачок», вядомы таксама і ў Польшчы, што тлумачыцца тэрытарыяльнай блізкасцю, суседствам двух народаў — беларусаў і палякаў.

Беларускі народны танец "Лявоніха"

«Лявоніха» - з традыцыйных народных танцаў — самы папулярны і любімы ў Беларусі. У ім ярка выяўленыя душа беларускага народа, яго нацыянальныя рысы. «Лявоніха» танец парна-масавы, выконваецца парамі з сольнымі варыяцыямі пад аднайменную песню жартоўнага зместу. Танец дынамічны, жыццярадасны. Музычны памер 2/4. Тэмп жывы. Харэаграфічная кампазіцыя танца складалася з традыцыйных малюнкаў (круг, зорачка, змейка, вароты), з розных пераходаў парамі або лініямі са зменай партнераў і кружэннем ў парах, узяўшыся пад рукі. На вяселлі «Лявоніха» была галоўным танцам, а на вячорках выконвалася пасля «Лянцея» і суправаджалася разнастайнымі прыпеўкамі.

У некаторых месцах Беларусі «Лявоніха» выконвалася як сольны танец. Выканаўцы па аднаму выходзілі ў сярэдзіну круга і танцавалі, хто як мог. Рухі танцораў былі самымі рознымі ― тупат, галоп, прытупванне.

Беларускі народны танец «Бульба»

Гэты танец, з такімі рухамі як полька, притоп, галоп, з выкарыстаннем розных варыяцый, вельмі вяселы, яркі і эмацыйны. У танцы задзейнічаны толькі дзяўчаты.

Танец «Бульба» - гэта выдатны прыклад таго, як можна з легкасцю і весялосцю ставіцца да стомнай працы, і як можна пасля нялегкай працы расслабіцца ў гарэзны і забіяцкай скоках. Для танца характэрная легкасць, жвавасць, імклівасць. 

Беларускі народны танец «Юрачка»

Гэты танец вельмі забаўны і смешны, так як у ім паказваюцца рысы характару персанажа Юрачки ў камічнай форме. Гэта ўсе адбываецца пад музыку аднайменнай песні.

Танец ідзе па крузе. Танцуюць у ім парамі вакол галоўнага героя Юрачки. На гэтым не заканчваецца усе танцавальнае багацце беларускага народа. Есць яшчэ шмат цікавых танцаў, усе яны адрозніваюцца сваей характэрнай дынамічнасцю, яркасцю і носяць пэўны сюжэтны характар.

Арнаментальныя танцы:

Для іх характэрна увасабленне арнаменту ў прасторавым малюнку, масавае і парна-масавае выкананне. «Крыжачок», "Крутуха" , «Венчык», «Плятунец», «Мітусь», «Кошык», «Траян», «Кола».

Імправізацыйнасць характэрна часцей для сольных танцаў («Завейніца», «Скакуха», «Казачок» і інш.). У XIX ст. у вёсках, мястэчках і гарадах атрымалі распаўсюджанне новыя танцы — "лянцяй", кадрыль, (у асноўным у паўночнай і цэнтральнай Беларусі), розныя полькі ("Трасуха", "Какетка", "Трамблям"), вальс і іншыя, якія прыйшлі з краін Заходняй Еўропы.

Беларускі народны танец "Трасуха"

Трасуха - старадаўні беларускі народны танец. Мяркуецца, што назва танца цягнецца з часоў Старажытнай Русі, калі двенадцать сясцёр-пляскавіц штомесяц прымалі ўдзел у абрадах культу багіні Мокаш і веснавых святых Лады і Лелі. Як лічыў вядомы даследчык славянскай старажытнасці Б.А. Рыбакоў, у народнай памяці гэтыя сёстры трансфармаваліся, зліўшыся з русалкамі-берагінямі. З-за сваёй туманна-воднай сутнасці яны ператварыліся ў трынаццаць ліхаманак — сталі «трасавіцамі-плясавіцамі». Вось ад слова трасавіца і пайшла назва тыпавога беларускага танца, які пазней пад моцным уплывам полькі стаў сучаснай «Трасухай». З прыходам у Беларусь полькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, сфармаваўся гібрыд полькі і «Трасухі», які аб'яднаў кручэнне полькі і патрэсванне верхняй часткі корпуса з традыцыйнага танца. Не гледзячы на існаванне мноства варыянтаў «Трасухі» ў іх заўсёды прысутнічае гэта характэрнае патрэсванне рук, плячэй ці корпуса, якое дазваляе адразу пазнаць гэты танец. Паэт адзначыў гэта такім радком: «Нават сівай барадзе не сядзіцца, як плячамі павядзе маладзіца». Нагамі выконваюцца тэхнічна складаныя спружыністыя рухі. Танец можа выконвацца і сола, і парамі. Беларуская «Трасуха» часта апісвалася этнографамі. Вось як апісвае танец «Трасучка» ці «Пацяруха» П. Шпілеўскі, які ён назіраў у в. Сіняўка. " Звычайна становяцца дзве пары дзяўчат і хлопцаў: пакланіўшыся адзін аднаму, пара дзяўчат, трасучыся ўсім целам і размахваючы рукамі, на пятках вытварае розныя па і потым сапраўды плыве насустрач пары хлопцаў, якія, у сваю чаргу, тупаюць наскамі ботаў, неяк скоса, з-пад казырка пазіраючы на папярэдніх дам; калі сыдуцца дзве пары, пляснуць адзін аднаму над вухам у далонькі і паасобку разыходзяцца ў розныя бакі, тупаючы нагамі і прыгаворваючы: «Вух я, ды вух я»!. Потым групуюцца ўсе пары разам і, пераплятаючыся рукамі, робяць кругі то ў адзін, то ў іншы бок; нарэшце, раскланьваюцца адзін з адным і хаваюцца ў натоўпе, як бы чакаючы выкліку або новага запрашэння з боку хлопцаў " «Трасуха» разам з «Лявоніхай» набылі такую ​​вядомасць і папулярнасць за межамі краіны, што сталі своеасаблівай знакамі нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва.

Музыка Беларусі

Музыка Беларусі — музычнае мастацтва рэспублікі Беларусь, якое вылучаецца самабытнасцю і нацыянальным каларытам, якое ахоплівае музычныя кірункі ад народнай музычнай творчасці да сучаснай музыкі.

Беларуская народная музыка бярэ свой пачатак ад старажытнай культуры ўсходніх славян.

Асаблівасць беларускай народнай музыкі — самабытны фальклор обрядных песень (калядных, масленічных, купальскіх, жніўных, крестинных, вясельных і іншых песень).

У Полацкім княстве, а пазней у Вялікім княстве Літоўскім, атрымала вялікае развіцце царкоўная богаслужэбная музыка. У XV стагоддзі ў беларускіх землях фарміруецца мясцовы тып «знаменного распеву», да XVII стагоддзю складваецца партесное спевы ў праваслаўнай царкоўнай музыцы. Беларускія музычныя помнікі той эпохі — зборнікі твораў «Полацкі сшытак» і «Куранты».

Важнай сферай фармавання нацыянальнай музычнай культуры сталі народныя танцы і скокі. Сярод народных інструментаў атрымалі распаўсюджанне дуда, жалейка, гудок, ліра, скрыпка і цымбалы.

Свецкая музыка эпохі барока, якая гучала ў буйных дваранскіх маентках, з XVII стагоддзя пачала развівацца і ў беларускіх гарадах. У XVII—XVIII стагоддзях цэнтрамі свецкага беларускай музычнай культуры становяцца прыватныя тэатры і капэлы польска-літоўскіх магнатаў Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і іншых. Сярод вядомых кампазітараў — Голанд, Ванжура і іншыя.

З канца XIX стагоддзя пачынаецца росквіт беларускай культуры і музыкі: адкрываюцца беларускія музычныя школы і народныя кансерваторыі, ствараюцца тэатры. У другой палове XX стагоддзя пачынаецца новая хваля росквіту беларускай культуры і музыкі. На беларускіх мелодыях заснаваныя сачыненні изестного піяніста і кампазітара XIX стагоддзя А. Абрамовіча.

Пасля абразавання ў 1919 г. Беларускай ССР былі заснаваныя Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР (1927), Дзяржаўны народны аркестр БССР (1930), Беларуская студыя оперы і балета (1933), Беларуская кансерваторыя (1932), Беларуская філармонія (1937), Саюз Кампазітараў БССР (1938). У 1940 г. арганізаваны Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы.

Музычнае мастацтва Беларусі імкнулася захаваць нацыянальныя музычныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. У 1970-я гг. зараджаецца беларуская аперэта — «Паўлінка», рэж. Семянякі, 1973; «Несцерка», рэж. Суруса, 1979 г Развіваецца камерная і харавая музыка, папулярнымі становяцца творы кампазітараў А. Багатырова, І. Лучанка, Э. Ханка. У 1970-х гадах аднымі з самых папулярных вакальна-інструментальных ансамбляў СССР сталі Верасы, Сябры і Песняры.

Паспяхова працягваюць выконваць беларускія музычныя творы вядучыя музычныя калектывы Беларусі: Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М. Фінберга, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла ім. Г. Шырмы, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь ім. Г. Цітовіча, вакальная група «Чысты голас», вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры», вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры».

Найбольшае развіцце ў сучаснай беларускай музыцы атрымала поп-музыка і рок-музыка. У цяперашні час папулярнымі ў Беларусі з'яўляюцца групы «Ляпіс Трубяцкі», "Дай Дарогу!", "N. r. m.", «Akute»,«J:МОРС», "Серебряная свадьба",«Без білета», «Eihelstraat», «IOWA»,«Dissonance Reason», «Nizkiz» і многія іншыя групы. C 2004 года выканаўцы з Беларусі ўдзельнічаюць у музычным конкурсе «Еўрабачанне».

свернуть

Беларуская чытанка

Чытаем па- беларуску разам” казка “Пчала і муха” - YouTube

Беларускія пісьменнікі

 

Электронная бібліятэка

http://www.veselka.by/

http://kazki.unicef.by/

http://kazki.by/

Беларускія творы

Курачка-Рабка

        Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
        Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.
        Ідзе воўк:
        -- Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
        -- Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
        І воўк завыў.
        Ідзе мядзьведзь:
      -- Воўк, чаго выеш?
      -- Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць... А я брахаць ня ўмею, дык і завыў.
       Выслухаў мядзьведзь казку і адарваў сабе хвост. Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом.

Пчала і муха

Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёдзьбірала. А муха мёд толькі есьці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дземёду не чуваць, там муха ня хоча нават перанаваць. Аднаго разу прысела мухаадпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругомкветкі цьвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі сьпяваюць. Задумалася муха: як добра на сьвеце жыць! Думала-думала, ды задрамала.А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне небарака.

Прахапілася муха ды як закрыць пчалу:

-- Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!

-- Выбачай, -- сказала пчала. -- Я шмат мёду нясу, дык і стагну.

-- Ха-ха, -- засьмяямлася муха, -- шмат мёду нясеш, а сама, нябось, галодная: вунь якая худая -- адны косьці...

-- Праўда, -- адказвае пчала, -- мы, пчолы, зьбіраем пуды, а самі худы.

-- А чаму ж вы худы? І мёд у вас, і вашчына ў вас...

-- Дык жа мёд мы зьбіраем ня толькі для сябе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас.

-- Чакай, чакай, -- кажа муха, -- я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна зьбіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.

-- Ат, -- замахала крыльцамі пчала, -- няма мне калі з табой гаманіць: трэба хутчэй дадому сьпяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць.

-- А дзе возьмеш ты мядовую кашку?

-- На сябе вязу.

-- У чым?

-- У вазку, у палазку і за пазушкай.

Загула пчала ды паляцела ў свой вулей.

Былінка і верабей

Сеў верабей на былінку і просіць:

– Былінка, былінка, пакалышы мяне.

Але былінка калыхаць вераб'я не захацела. Тады верабей паляцеў да казы:

– Каза, каза, ідзі былінку грызьці – былінка не хоча вераб'я калыхаць.

Каза не пайшла. Паляцеў верабей да ваўка:

– Воўк, воўк, ідзі казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Воўк не пайшоў. Паляцеў верабей да людзей:

– Людзі, Людзі, ідзіце ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Людзі не пайшлі. Паляцеў верабей прасіць вяроўкі:

– Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце людзей вязаць, бо людзі ня хочуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Паляцеў верабей прасіць агонь:

– Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Агонь не пайшоў. Паляцеў верабей прасіць ваду:

– Вада, вада, ідзі агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Вада не пайшла. Паляцеў вол да вала:

– Вол, вол, ідзі ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Вол не пайшоў. Паляцеў верабей прасіць доўбню:

– Доўбня, доўбня, ідзі вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Доўбня не пайшла. Паляцеў верабей прасіць чарвей:

– Чэрві, чэрві, ідзіце доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Чэрві не пайшлі. Паляцеў верабей да курэй:

– Куры, куры, ідзіце чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Куры не пайшлі. Паляцеў верабей прасіць ястраба:

–Ястраб, ястраб, ідзі курэй дзёрці, куры не ідуць чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

Ястраб не пайшоў. Паляцеў верабей да сонейка:

– Сонейка, сонейка, асмалі ястрабу крылы, асьляпі яму вочы, ён не ідзе курэй дзёрці, куры не ідуць чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

– Рада б была табе памагчы, – адказала сонейка, – ды хмары мяне закрылі. Ідзі папрасі вецер, каб ён іх разагнаў.

Паляцеў верабей прасіць вецер:

–Вецер, вецер, разгані хмары. Яны закрылі сонейка. Яно ня можа асмаліць ястрабу крылы, ён не ідзе курэй дзёрці, куры не ідуць чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб'я калыхаць.

– О, я разганю, я люблю, – адказаў вецер. І пачаў разганяць хмары.

Заіскрылася сонейка – і давай ястрабу смаліць крылы, сьляпіць яму вочы. Ён паляцеў курэй дзёрці, куры пайшлі чарвей дзяўбці, чэрві пайшлі доўбню тачыць, доўбня пайшла валоў біць, вол пайшоў ваду піць, вада пайшла агонь тушыць, агонь пайшоў вяроўкі паліць, вяроўкі пайшлі людзей вязаць, людзі пайшлі ваўка біць воўк пайшоў казу есьці, каза пайшла былінку грызьці, былінка пачала верабейку калыхаць.

Сядзіць верабей на былінцы, грэецца ад сонейка ад сонейка і калышацца: калых-калых, калых-калых.

Зайкава хатка

Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хатка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.

 — Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.

 — Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне а мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.

 — Не плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.

 Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:

 — Чаго залезла ў чужую хатку? Злазь, ліса, з печы, а то скіну, паб'ю табе плечы.

 Не спалохалася лісічка, адказвае ваўку:

 — Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост як дубец, — як дам, дык будзе табе канец!

 Перапалохаўся воўк — ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў. Сеў зноў зайка над бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.

 — Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.

 — Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.

 — Не плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.

 Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:

 — Нашто адабрала ў зайкі хату? Злазь, ліса, з печы, а то скіну, паб'ю табе плечы.

 Не спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:

 — Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец!

 Спалохаўся мядзведзь — ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў.Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бяжыць-ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:

 — Чаго, зайка, плачаш?

 — Дык як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы а лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.

 — Не плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.

 — Ой, Петрусёк, — плача зайка, — дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў, мядзведзь гнаў — не выгнаў.

 — А вось жа я выганю. Пойдзем, — кажа пеўнік.

 Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе кукарэкнуў, а потым як закрычьщь:

Я — пятух-чабятух,

Я — пявун-лапатун,

На кароткіх нагах,

На высокіх пятах.

Нясу касу на плячы,

Хачу ліску засячы. 

А лісічка ляжыць ды кажа:

 — Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.

 Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць: 

Я — пятух-чабятух,

Я — пявун-лапатун,

На кароткіх нагах.

На высокіх пятах.

Нясу касу на плячы,

Хачу ліску засячы. 

I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісіцу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка дзверы зачыніў за ёю.

I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам. 

Каза – манюка

Жыў дзед ды баба з дачкою. І была ў іх каза. Пагнала дачка пасьвіць казу. Цэлы дзень пасьвіла па бары, па дубраўцы. Увечары прыгнала дахаты. Дзед пытае ў казы:
       -- Каза мая, козачка, дзе была?
 Каза кажа:
       -- Нідзе не была. Нічога ня ела, нічога ня піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
       Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасьвіла, і назаўтра выправіў бабу.
       Цэлы дзень пасьвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты.
       Дзед зноў пытае ў казы:
       -- Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
       Каза кажа.
       -- Нідзе не была. Нічога ня ела, нічога ня піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
       Дзед і на бабу насаврыўся, што дрэнна казу пасьвіла. Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды пагнаў сам пасьвіць казу. Цэлы дзень пасьвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары вярнуўся дахаты, пераадзеўся ў сваё адзеньне, сеў на прызьбе і чакае казу з пашы. Прыйшла каза на двор.
       Дзед пытае:
       -- Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
       Каза кажа:
       -- Нідзе не была. Нічога ня ела, нічога ня піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
       Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу гастрыць, казу-манюку рэзаць.

Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі й пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае.
       Сеў зайчык пад елачкай і плача.
       Ідзе воўк:
       -- Чаго зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
       -- Як жа мне ня плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка -- новая, яловая. Прыйшоў нейкі зьвер рагаты ды бадаты, выгнаў мяне з хаткі й сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.
       -- Ну, добра, ня плач: я таго зьвера выганю.
       Падыйшоў воўк да зайчыкавай хаткі, пастукаў хвастом у дзьверы ды кажа:
       -- Гэй, зьвер рагаты-бадаты, зьбірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
       А каза як затупае за дзьвярыма, як замэкае:
       -- Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
       Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк.
       А зайчык зноў сеў і плача.
       Ідзе мядзьведзь:
       -- Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
       -- Як жа мне ня плакаць, як не журыцца?
       І расказаў мядзьведзю пра сваю бяду.
       -- Ну, добра, -- кажа мядзьведзь, ня плач: я таго зьвера адразу выганю.
       Падыйшоў ён да зайчыкавай хаткі, патупаў каля дзьвярэй ды кажа:
       -- Гэй, зьвер рагаты-бадаты, зьбірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
       А каза як затупае, як замэкае:
       -- Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
       Спужаўся і мядзьведзь ды ў гушчар -- кульгець, кульгець...
       Ідзе певень. Убачыў заплаканага зайчыка і пытаецца:
       -- Чаго, зайчык, плачаш? Чаго, брат, зажурыўся?
       -- Як мне ня плакаць, як не журыцца?
       І расказаў зайчык пеўню пра сваю бяду.
       -- Э, -- кажа певень, -- такую бяду я адной лапай разьвяду. Я таго зьвера ведаю -- гэта дзедава каза-манюка...
       Падыйшоў певень да зайчыкавай хаткі, залопаў крыламі, закукарэкаў: 
                 -- Кукарэку! Кукарэку!
                 Заб'ю казу-недарэку!
       Пачула каза ды як затупае, як замэкае:
       --Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
       Тады певень зноў яшчэ мацней залопаў крыламі, закрычаў:
              -- Гэй, каза, зьбірай манаткі,
              Уцякай хутчэй ты з хаткі,
              Бо вунь дзед ідзе,
              Ён касу нясе...
Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулем выскачыла з хаткі. А зайчык зпеўнікам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць.       

Муха – пяюха

Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:
— Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?
— Я муха-пяюха. А ты хто?
— А я на паліцах скрабатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты хто?
— А я па сажалках рагатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — сядзіць на галінцы вавёрка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. А ты хто?
— А я па елках скакуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць заяц:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто?
— А я праз дарогу скок.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе воўк:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз дарогу скок. А ты хто?
— А я галодны воўк. Усіх вас паем.
Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паляцелі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым. 

Коцік, пеўнік і лісіца

 Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:

 — Гэй, хто тут гаспадар?

 — Я, — кажа пеўнік.

 — Пусці ў хатку.

 — Чаго?

 — Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.

 Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:

 — Коце, браце!

 Мяне ліска нясе

 Увысокія горы,

 У глыбокія норы,

 Па барах, да карчах,

 Аж бярэ мяне страх!..

 Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеўніка і завёў яго назад у хатку.

 — Ну, — кажа, — глядзі ж, друті раз не пускай лісіцу, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе.

 — Добра, — кажа пеўнік, — не пушчу.

 Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца — як тут была.

 — Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!

 — Што табе трэба?

 — Пазыч агню.

 — Навошта?

 — Буду ў печы паліць.

 — Не адчыню, бо ты схопіш мяне.

 — Ды не, больш не буду хапаць.

 Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:

 — Коце, браце!

 Мяне ліска нясе

 Увысокія горы,

 У глыбокія воры,

 Па барах, па карчах,

 Аж бярэ мяне страх!..

 Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.

 — Ну, — кажа ён пеўніку, — калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.

 — Не, — кажа пеўнік, — больш я гэтай ліхадзейцы дзвярэй не адчыню.

 — Глядзі ж! — і коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.

 Прыбегла лісіца:

 — Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай вугалёк!

 — Не, цяпер я дзверы табе не адчыню!

 — Дык ты праз акенца падай.

 — Праз акенца можна, — згадзіўся пеўнік.

 Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і панесла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далека ён зайшоў.Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А сама пайшла гасцей склікаць.Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла, — падумаў коцік. — Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?» Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпяваючы:

 — Тылі-тылі, скрыпіца,

 Тут сядзела лісіца,

 А ў лісіцы новы двор.

 Сем дачушак на выбор,

 Восьмы пеўнік — гэта мой!

 Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:

 — Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслухаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем.

 Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым. 

 

БЕЛАРУСКIЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНКII ПАЦЕШКI 

Кукарэку, певунок 

Кукарэку, певунок
Кукарэку, певунок,
Залаценечкі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
— Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Штодзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.

Кую, кую ножку 

Кую, кую ножку
Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая,
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка
У новай кашулі
Да майго дзядулі.
Скоранька паеду,
Каб паспець к абеду.

 

ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ 

Тадзіяна Кляшторная 

Ветлiвыя словы 

«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» —
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Трэба даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

 

Паўцякалі цацкі 

Зноў без адпачынку
Завіхаўся Федзя:
Паламаў машынку,
Разарваў мядзведзя,
Паадкручваў вушы
Шэранькаму зайку,
Перамазаў тушшу
Штонікі і майку.
З гэтае прычыны
Цацкі паўцякалі:
Заяц да Яніны,
А мядзведзь да Валі.

 

Не сквапная 

Я цукеркі несла ў садзік.
Папрасіў адну Уладзік,
За Уладзікам — Люцынка,
А за ёю — Стась, Янінка,
I яшчэ падбегла Міла:
— Мне цукеркі не хапіла!
— На, апошнюю трымай,
Я не сквапная, ты знай!

Валянцін Рабкевіч 

Едзе восень 

Змоўкла наваколле, 
Лес адгаманіў. 
Едзе восень полем 
На рабым кані. 
А за сінім борам — 
Я разгледзеў сам — 
Сядзе ў санкі скора 
Белая зіма.  

Сяргей Сокалаў-Воюш

Блакіт нябёс


Блакіт нябёс, і белы бусел, 
І кветкі ў полі, як абрус... 
Мой край завецца Беларуссю, 
А сам я - хлопчык-беларус.

 

Алоўкі

Ах, якія тут алоўкі - 
Каляровыя галоўкі! 
Намалюю я саву, 
І авечку, і асву, 
І агонь, і акуляры, 
І ўсмешлівыя твары. 
Тата, мама, баба, дзед -- 
Будзе кожнаму партрэт. 
Запрашаю ад душы - 
Месца ж ёсць на аркушы!

 

Елка

Елка ў ельнічку жыла, 
Елка ў ельнічку расла. 
Елку везлі нам на свята 
Белы зайка і жаўна. 
Як прывезлі елку ў хату - 
Стала ёлачкай яна. 

Якуб Колас 

Храбры певень 

Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць
I крычыць: — Сюды! Сюды!
Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою —
Як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае,
Певень грозна загукае:
— Хто такі там? Хто такі?

Янка Купала 

Лістапад 

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна —
Ўсё адменіцца,
I галінкі ізноў
Зазяленяцца. 


Леанід Пранчак

Завіруха

Звонка свішча, 
Вые глуха 
Цёмнай ноччу 
Завіруха. 
Анідзе 
Няма ёй месца. 
То галосіць, 
То смяецца. 
А як стоміцца, 
Прысядзе 
Снежнай гурбаю 
У садзе. 

Янка Журба

Першыя сняжынкі 

Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі -
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.

Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Кружацца, кружацца
Ціха, паволі.

Дзецям тут весела,
Хоць і марозна:
Цёпла за гульнямі,
Зімна не грозна.

Шумна забегаем
Тут удагонкі,
Гулка пакоціцца
Голас наш звонкі.

Жыва праложым тут
Новыя сцежкі,
Дружна наладзім мы
Гульні ў снежкі.

Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі...
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.

Змiтрок Бядуля  

Мае забавы 

Па даліне, па лужочку
Ездзіць я люблю.
Я з дубовага кіёчка
Коніка зраблю.
Гайда, гайда, буланенькі,
Аж у цёмны бор!
I ляціць кіёк мой ценькі
Проста як віхор.
Аж дрыжыць, шуміць зямліца,
А я скок ды скок!
А са мною весяліцца
Жучка — мой дружок.
Я на коніку ўсё далей
Еду без канца.
Гэй, хутчэй нясі, удалы,
Мяне, малайца. 

 

 

свернуть

Цікава ведаць

Тэрыторыя нашай краіны
    Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, мае агульныя межы з пяццю дзяржавамі: Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй.  Плошча Беларусі - 207 600 кв. км.
      Краіна не мае выхаду да мора, але дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь з'яўляецца важным гандлёвым і транспартным калідорам паміж Еўропай і краінамі СНД.
   Сталіца Беларусі - горад Мінск - размешчаны ў цэнтры краіны. Першае пісьмовае згадванне пра горад адносіцца да 1067 годзе. За сваю гісторыю Мінск быў разбураны і адноўлены дзесяткі разоў. Больш за ўсё горад пацярпеў у час Вялікай Айчыннай вайны, калі быў знішчаны практычна поўнасцю. Сёння Мінск - сучасны еўрапейскі горад, самы буйны ў краіне. Тут пражываюць 1,9 мільёна чалавек. Горад мае выдатныя транспартныя шляхі зносін, у тым ліку аэрапорт, буйны чыгуначны вакзал, некалькі аўтавакзалаў. У Мінску дзейнічае падземнае метро, добра развіта гарадская Аўтатранспартная сістэма.
 
Асноўныя рэгіёны Беларусі
Беларусь падзелена на шэсць тэрытарыяльных адзінак-абласцей са сваім адміністрацыйным цэнтрам:
 
Ці выдаеце Вы, што...
     Нацыянальны парк "Прыпяцкі" - адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы. У нацыянальным парку практычна ў першапачатковым стане захаваліся ўнікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся - з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш за 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія натуральныя балоты ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх - Званец (150 м²) і Дзікае (80м²).
    Белавежская пушча - самы буйны старажытны лес Еўропы. Звесткі аб пушчы сустракаецца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст.да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб'явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-волатаў. Некаторыя з іх з'явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
    Нясвіж належаў аднаму з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў. Многім у сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны тварэнням італьянскага архітэктара Яна Джаванни Марыі Бернардоні. Па яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага Цела-першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафагі членаў сям'і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
    У Беларусі жыве найбуйнейшая ў свеце папуляцыя зуброў. Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і вялікія наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю знакамітую «Песню пра зубра» па заказе Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы.
   Адзін з трох усходнеславянскіх Сафійскіх сабораў знаходзіцца ў Беларусі. Гэты манументальны помнік архітэктуры пабудаваны ў Полацку паміж 1044-1066 гадамі пры князі Усяславе Брачыславічы, празваным Чарадзеем, як сімвал роўнасці з самымі ўплывовымі старажытнарускімі гарадамі-Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі ўзведзены саборы ў гонар святой Сафіі.
    Беларусы аднымі з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію. Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая подорожная кніжыца» і "Апостал". Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.
    Чатырнаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані. Гэтая самая прэстыжная Міжнародная прэмія існуе ўжо больш за 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомыя зараз ўсім свеце. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы – Жарэс Алфёраў, Сайман каваль, Аарон Клуг; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру – Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс.
  Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка-нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар'еру быў паплечнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафаета, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона I і рускага цара Аляксандра I, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776-83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; у 1794 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай.
     Партызанскі рух у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны быў самым магутным у Еўропе. Ужо ў 1943 годзе партызаны кантралявалі каля 60% тэрыторыі Рэспублікі. На тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў самы буйны ў Еўропе габрэйскі партызанскі атрад, арганізаваны братамі Бельскімі. Аб рэальных падзеях, звязаных з дзейнасцю атрада, расказвае фільм амерыканскага рэжысёра Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Клея Формана «Супраціўленне», прэм'ера якога прайшла ў студзені 2009 года.
   Рэліквію беларусаў - слуцкія паясы - ткалі толькі мужчыны. І насілі паясы толькі мужчыны і нават вязаць уладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер'е, што калі жаночая рука закране каштоўных нітак, тканіна потускнеет і пояс можна будзе адразу выкінуць. Знакамітыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. Але нават у Францыі ў Ліёне пояса рабілі "па тыпу слуцкіх" і нават ставілі "слуцкую" пазнаку.
 
Нацыянальнае адзенне беларусаў
   Беларускі нацыянальны касцюм — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.
Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):
  • сялянскі;
  • мяшчанскі;
  • шляхецкі.
   Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.
Сувенирная пара кукол Брагинский строй
Брагінскі строй
 
Изображение
Калінкавіцкі строй
 
Изображение
Рассонскі строй
 
Изображение
Пухавіцкі строй
 
Изображение
Маларыцкі строй
 
Изображение
Магілёўскі строй
 
Изображение
Дамачэцкі строй
 
Изображение
Кобрынскі строй
 
 
Беларускія арнаменты і іх змест
      Арнамент, вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў. Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.
Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:
  • геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;
  • раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;
  • жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.
Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.
 
свернуть
поделиться в: